Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 12 Жнівень 2022 16:06

У Купалаўскім універсітэце завяршылася прыёмная кампанія-2022

IMG 0147

З 18 ліпеня па 8 жніўня ўключна ў прыёмнай камісіі ГрДУ імя Янкі Купалы ажыццяўляўся прыём дакументаў ад абітурыентаў на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі І ступені.

  

Падчас уступнай кампаніі 2022 года ў прыёмную камісію Купалаўскага ўніверсітэта было пададзена 3562 заявы, з іх 26 – для атрымання другой вышэйшай адукацыі.

Пасяджэнне прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па залічэнні абітурыентаў у лік студэнтаў вочнай (дзённай) і завочнай форм атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту прайшло 27 ліпеня.

4 жніўня ў Купалаўскім універсітэце адбылося залічэнне ў лік студэнтаў для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені за кошт сродкаў бюджэту па сертыфікатах ЦТ і выніках уступных іспытаў.

Пасяджэнне прыёмнай камісіі ГрДУ імя Янкі Купалы па залічэнні абітурыентаў у лік студэнтаў вочнай (дзённай) і завочнай форм атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове прайшло 10 жніўня.

сяго на бюджэтнай форме ў 2022 годзе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы атрымліваць вышэйшую адукацыю I ступені будуць 914 першакурснікаў дзённай і 215 першакурснікаў завочнай форм атрымання адукацыі.

Па выніках залічэння студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы, якія будуць навучацца на платнай аснове, сталі 1134 чалавекі, з іх на дзённай форме навучання ў поўны тэрмін - 761, на завочнай форме ў поўны тэрмін - 142 і на завочнай форме ў скарочаны тэрмін - 231. Пры гэтым звыш лічбаў прыёму ў лік студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта залічаны 19 чалавек. 26 абітурыентаў залічаны ў ГрДУ імя Янкі Купалы для атрымання другой вышэйшай адукацыі.

З вынікамі залічэння абітурыенты могуць азнаёміцца ў сваім Лічбавым кабінеце абітурыента на сайце abit.grsu.by.