Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 09 Жнівень 2022 13:45

8 жніўня - апошні дзень прыёму дакументаў на платную форму атрымання вышэйшай адукацыі

 IMG 0006У Купалаўскім універсітэце завяршаецца прыёмная кампанія. 18 ліпеня пачалася падача дакументаў для атрымання вышэйшай адукацыі на І ступені. На бюджэтную форму атрымання вышэйшай адукацыі прыём дакументаў у ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіў да 24 ліпеня, на платную форму да 8 жніўня ўключна.

 

4 жніўня ў Купалаўскім універсітэце адбылося залічэнне ў лік студэнтаў для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені за кошт сродкаў бюджэту па сертыфікатах ЦТ і выніках уступных іспытаў.

На атрыманне вышэйшай адукацыі I ступені за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту абітурыентамі было пададзена 2267 заяў на 1129 бюджэтных месц. Усяго ў 2022 годзе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы атрымліваць вышэйшую адукацыю І ступені будуць 914 першакурснікаў дзённай і 215 першакурснікаў завочнай форм атрымання адукацыі.

Звяртаем увагу абітурыентаў, якія не прайшлі па конкурсе ў іншыя ВНУ, але здавалі і паспяхова вытрымалі ўступныя іспыты, што ёсць магчымасць падаць дакументы на платную форму атрымання адукацыі ў ГрДУ імя Янкі Купалы па спецыяльнасцях з адпаведнымі ўступнымі іспытамі. Пры гэтым неабходна прад'явіць даведку аб выніках уступных іспытаў, якую можна атрымаць у ВНУ, у якой абітурыент праходзіў выпрабаванні.

Нагадваем, што ў абітурыентаў яшчэ ёсць магчымасць стаць студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: 8 жніўня – апошні дзень прыёму дакументаў на платную форму атрымання вышэйшай адукацыі, у тым ліку для атрымання другой вышэйшай адукацыі (акрамя спецыяльнасцей, на якія неабходна здаваць уступныя іспыты ў ГрДУ імя Янкі Купалы).

Падрабязную інфармацыю аб ходзе прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце працы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе: вул. Леніна, 32; а таксама па тэлефонах:

+375 (152) 67-01-01 (шматканальны)

МТС +375 (33) 35 44 500

Life +375 (22) 77 44 500