Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 21 Студзень 2016 11:02

Выкладчыкі філалагічнага факультэта правялі прафарыентацыйную сустрэчу з навучэнцамі 10-11 класаў школ Гродзенскай вобласці

 

20160114 143505 resizedУ рамках правядзення абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па нямецкай мове ў 2016 годзе выкладчыкі кафедры рамана-германскай філалогіі філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы правялі прафарыентацыйнае мерапрыемства са школьнікамі 10-11 класаў Гродзенскай вобласці.

Старшыя выкладчыкі кафедры Вольга Барысаўна Сасноўская, Алена Мікалаеўна Джух, Жанна Яўгеньеўна Саліта, Кацярына Мікалаеўна Дубіцкая і дацэнт кафедры Святлана Сяргееўна Масленнікава падрабязна распавялі дзецям пра ўмовы атрымання адукацыі на філалагічным факультэце, новых спецыяльнасцях і прафесіях, якія можна атрымаць на факультэце, а таксама аб магчымасцях працаўладкавання выпускнікоў і праходжанні моўных практык за мяжой.

Школьнікі даведаліся аб студэнцкай мабільнасці і запатрабаванасці выпускнікоў, аб цікавым вучэбным, культурным, грамадскім і навуковым жыцці купалаўцаў.

З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.