Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 19 Студзень 2016 16:34

У ГрДУ імя Янкі Купалы прадставілі вынікі працы ветэранскай арганізацыі ўніверсітэта за 2011-2015 гг.

12924 5У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 18 студзеня 2016 года прайшло справаздачна-выбарнае пасяджэнне ветэранскай арганізацыі ВНУ.

Гасцямі сустрэчы сталі прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Васільевіч Сянько, старшыня прафкама работнікаў універсітэта Ігар Леанідавіч Кергет, старшыня Савета раённай арганізацыі ветэранаў Ленінскага раёна г. Гродна Барыс Анатольевіч Мулаў і старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі ветэранаў Барыс Міхайлавіч Скобелеў.

Са справаздачай выступіў старшыня Савета ветэранаў ГрДУ імя Янкі Купалы Міхаіл Вікенцьевіч Васілючак і адзначыў, што галоўнай задачай ветэранскай арганізацыі ўніверсітэта з'яўляецца сацыяльная абарона ветэранаў, паляпшэнне іх матэрыяльнага дабрабыту і жыццёвых умоў, далучэнне да сацыяльнай і працоўнай дзейнасці. У дакладзе Міхаіл Вікенцьевіч распавёў аб мерапрыемствах, у якіх на працягу пяці гадоў актыўна ўдзельнічалі ветэраны, падзякаваў рэктару Андрэю Дзмітрыевічу Каралю за захаванне традыцыі рэгулярных сустрэч з ветэранамі ўніверсітэта. У канцы выступу пажадаў усім здароўя, дабра і доўгіх гадоў жыцця.

Прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Васільевіч Сянько ад імя рэктара ўніверсітэта падзякаваў ветэранаў за ўклад у развіццё купалаўскай ВНУ і выказаў надзею на іх актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і выхаванні моладзі. Затым Васілій Васільевіч уручыў ганаровыя граматы ГрДУ імя Янкі Купалы старшаму выкладчыку кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандру Аляксандравічу Кудзелю і дацэнту кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі Крысціне Уладзіміраўне Вербавай за шматгадовую працу ў ветэранскай арганізацыі.

Старшыня Савета раённай арганізацыі ветэранаў Ленінскага раёна г. Гродна Барыс Анатольевіч Мулаў і старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі ветэранаў Барыс Міхайлавіч Скобелеў уручылі Міхаілу Вікенцьевіч Васілючаку грамату Гродзенскай гарадской арганізацыі ветэранаў за асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху, героіка-патрыятычнае выхаванне моладзі і шматгадовую добрасумленную працу ў якасці кіраўніка ветэранскай арганізацыі і ганаровую грамату Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў за шматгадовую актыўную грамадскую дзейнасць сярод ветэранаў, патрыятычнае выхаванне моладзі і вялікі асабісты ўклад у прапаганду і развіццё ветэранскага руху.

Старшынёй Савета ветэранаў універсітэта на новы тэрмін зноў быў абраны Міхаіл Вікенцьевіч Васілючак. У склад новага Савета ветэранаў былі ўключаны 11 чалавек. Дэлегатамі на раённую канферэнцыю ад Савета ветэранаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы былі выбраны: Аляксандр Аляксандравіч Кудзель, Уладзімір Андрэевіч Хілюта і Міхаіл Вікенцьевіч Васілючак.

У межах сустрэчы ўдзельнікі вызначылі напрамкі працы арганізацыі на бліжэйшыя пяць гадоў.