Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 12 Ліпень 2022 16:13

Калектыў працоўнікаў факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы пабываў у турыстычнай паездцы з нагоды 25-годдзя факультэта

IMG 04539 ліпеня 2022 года ў рамках Года гістарычнай памяці работнікі факультэта эканомікі і кіравання адправіліся на экскурсію па гістарычных мясцінах Брэсцкай вобласці, арганізатарамі якой выступіў прафсаюзны камітэт работнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы.

Турысты наведалі Ружанскі палац, змаглі пабываць у адным з найпрыгажэйшых мясцін нашай краіны – Косаўскім палацы роду Пуслоўскіх і наведалі дом-музей Тадэвуша Касцюшкі. Экскурсанты былі ўражаны архітэктурнымі збудаваннямі, прыгажосцю экспанатаў, этнаграфічнымі прадметамі побыту палацаў XVIII-пачатку XIX стагоддзя.

Асаблівае захапленне выклікала наведванне сусветна вядомага нацыянальнага парка "Белавежская Пушча", знаёмства з яго славутасцямі. У праграме тура была прадугледжана экскурсія па археалагічным музеі пад адкрытым небам, падарожжа па лясных масівах і знаёмства з багатай флорай і фаунай нацыянальнага парку.

Падарожжа атрымалася цікавым, насычаным і займальным. Наперадзе - новыя маршруты і новыя ўражанні ад гістарычных месцаў нашай Беларусі.