Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 05 Люты 2016 08:30

Праграма Erasmus+ абвясціла новы конкурс для студэнтаў, магістрантаў і супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы

У горадзе Эсэн (Германія) у перыяд з 22 па 31 жніўня 2016 года будзе праходзіць Летняя школа.

Галоўная мэта Летняй школы - пазнаёміць маладых даследчыкаў з Беларусі, Украіны і Польшчы з еўрапейскай адукацыйнай сістэмай і абмеркаваць шэраг актуальных тэм: інтэрнацыяналізацыя, гендэрная роўнасць, міжнародная кааперацыя, кар'ерныя перспектывы маладых навукоўцаў у еўрапейскай навуцы і г.д.

Усе выдаткі пакрывае Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD).

Абавязковым крытэрам адбору ўдзельнікаў з'яўляецца высокі ўзровень ведання англійскай мовы.

Дэдлайн падачы заявак: 5 лютага 2016 года.

Падрабязнасці ўдзелу ў германскай Летняй школе ў дадатку.