Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 08 Ліпень 2022 15:35

У Купалаўскім універсітэце працягвае працу профільны аздараўленчы лагер «Настаўнік Next»

IMG 9244Профільны аздараўленчы лагер "Настаўнік Next" працягвае сваю працу на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Удзельнікамі лагера сёлета сталі 20 вучняў старэйшых класаў сярэдняй школы №7 горада Ваўкавыска.

Лагер стартаваў у панядзелак, 4 чэрвеня. У гэты дзень вучні змаглі бліжэй пазнаёміцца з універсітэтам і яго супрацоўнікамі, выкладчыкамі і студэнтамі. І гэтае знаёмства працягваецца. Лагер разлічаны на 9 дзён, і кожны з іх поўны цікавых актыўнасцяў. Сёння, 8 ліпеня, адбыўся II этап конкурсу "Самы разумны", дзе хлопцы і дзяўчаты вырашалі заданні па матэматыцы. Але перш чым пачаць інтэлектуальны батл, арганізатары ўручылі ўзнагароды пераможцам I этапу конкурсу «Самы разумны», падчас якога школьнікі пісалі дыктоўку па рускай мове.

Як расказала намеснік дэкана педагагічнага факультэта Алена Лапкоўская, лагер працуе ў тры змены. Апошнія два гады - у анлайн-рэжыме з-за ўскладненай эпідсітуацыі. На шчасце, сёлета дзеці і педагогі змаглі сустрэцца ў сценах універсітэта, бо жывыя зносіны нішто не заменяць. Актыўны ўдзел у працы лагера прымае не толькі педагагічны факультэт, але і супрацоўнікі юрыдычнага факультэта, факультэта біялогіі і экалогіі, факультэта гісторыі камунікацыі і турызму.

– Неўзабаве школьнікам трэба будзе напісаць дыктоўку па беларускай мове. Яны крыху хвалююцца, але выкладчыкі іх падтрымліваюць, падказваюць і накіроўваюць. Неад'емная частка нашага лагера - мерапрыемствы, накіраваныя на духоўна-патрыятычнае выхаванне. У нас адбыліся кіналекторыі на ваенную тэматыку, абмеркаванні і гутаркі на гэтую тэму, - распавяла Алена Лапкоўская. - Для рабят праводзяць цікавыя семінары, напрыклад, у суботу адбудзецца занятак на тэму маніпуляцый грамадскай свядомасцю.

З кожным годам «Настаўнік Next» становіцца ўсё больш папулярным. І не толькі сярод дзяўчынак - сёлета ўдзельнікамі лагера сталі 11 хлапчукоў. Магчыма, не ўсе школьнікі абяруць шлях педагога, але лагер знаёміць рабят у цэлым з Купалаўскім універсітэтам, робіць іх веды багацейшымі. Несумненна, у будучыні яны ім спатрэбяцца.

Лагер працягвае працу! Усе падрабязнасці і яркія фота шукайце ў нашых матэрыялах.