Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 18 Студзень 2016 14:10

У Маскве адкрылася персанальная выстава старшага выкладчыка кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму С.П. Марозава

12904 13У Маскве ў дзяржаўнай выставачнай зале «Тушына» адкрылася персанальная фотавыстава старшага выкладчыка кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы, магістра гістарычных навук Сяргея Паўлавіча Марозава «Ад заходу да світання».

Выстаўка арганізавана ў рамках супрацоўніцтва з Народным фотаклубам «Гродна» (Рэспубліка Беларусь), членам якога з'яўляецца Сяргей Паўлавіч.

На выставе «Ад заходу да світання» прадстаўлены фатаграфіі, над якімі аўтар працаваў на працягу апошніх трох гадоў. Яны прысвечаны байкерам і іх матацыклам.

Усе фота можна ўбачыць у ласабістай галерэі выкладчыка.

З усімі навінамі факультэта гісторыі, камункіацыі і турызму можна азанёміцца тут.