Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 18 Студзень 2016 14:10

Студгарадок: у інтэрнатах ГрДУ імя Янкі Купалы правялі конкурс на лепшую спартыўную фатаграфію «Спорту - Так!»

12906 3

З 21 снежня 2015 года па 11 студзеня 2016 года ў інтэрнатах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы праходзіў конкурс на лепшую спартыўную фатаграфію «Спорту - Так!» сярод студэнтаў.

Удзельнікі конкурсу далі яркія і маляўнічыя фатаграфіі, на якіх адлюстраваны акрабатычныя выступы, захапляльныя моманты спартыўных спаборніцтваў і трэніровак.

Месцы размеркаваліся наступным чынам:

першай у конкурсе стала студэнтка 4 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Юлія Ганчарова;

другі - студэнтка 2 курса факультэта мастацтваў і дызайну Аліна Міхалковіч;

трэцяй - студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры Ганна Міклаш.

Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі.

 

12909 1 copy