Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 30 Чэрвень 2022 13:29

Купалаўцы прынялі ўдзел у пленэры, прымеркаваным да 140-годдзя з Дня нараджэння Янкі Купалы

DSC06760Пленэр прошел в Купаловском мемориальном заповеднике «Вязынка» филиале Государственного литературного музея Янки Купалы.

У мерапрыемстве, прымеркаваным да 140-годдзя з Дня нараджэння Янкі Купалы, прынялі ўдзел загадчык кафедры выяўленчага мастацтва Анатоль Бурчык і дацэнт кафедры выяўленчага мастацтва Аляксандр Дулуб, а таксама студэнты спецыяльнасцей "Дызайн (па напрамках)" і "Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка" факультэта мастацтваў і дызайну. Студэнтамі былі зроблены эцюды і графічныя замалёўкі пейзажных матываў.

У рамках пленэру адбылася экскурсія ў дом-музей Янкі Купалы. Купалаўцы змаглі пазнаёміцца ​​з творчасцю мастака Віктара Данілава і наведаць персанальную выставу жывапісу "Мой родны кут".