Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 29 Чэрвень 2022 13:58

У Купалаўскім універсітэце праходзяць уручэнні дыпломаў

IMG 6370У ГрДУ імя Янкі Купалы стартавала адначасова святочная і сумная пара - універсітэт адпускае ў дарослае жыццё сваіх студэнтаў.

 

На працягу некалькіх гадоў юнакі і дзяўчаты атрымлівалі ўсе неабходныя для працы навыкі, знаходзілі сяброў і настаўнікаў, старанна працавалі і актыўна адпачывалі. Сёлета сцены Купалаўскага ўніверсітэта пакідаюць амаль 3000 выпускнікоў, сярод іх каля 300 замежных грамадзян. Пайшлі ў дарослае жыццё больш за 1000 выпускнікоў каледжаў.

Усе рабяты папоўняць рады маладых спецыялістаў рэальнага сектара эканомікі. Моладзь, несумненна, унясе свой уклад у развіццё краіны.

Мы прапануем адчуць вам атмасферу свята праз яркія фота ўрачыстых момантаў.