Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 29 Чэрвень 2022 13:58

Купалаўцы сталі прызёрамі гарадскога турніру па футболе

photo 2022 06 29 13 07 12У турніры 7х7 па футболе "Кубак 10-годдзя Гродзенскай гарадской федэрацыі футбола" каманда "ГрДУ імя Янкі Купалы" заняла 3 месца.

 

За нашу каманду выступалі студэнты факультэта фізічнай культуры Андрэй Аўгусціновіч, Алег Ашэйчык, Ягор Літвін, Кірыл Малышка, Ілля Салей і Мікіта Чымбур, студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Мацвей Арцюх, студэнт юрыдычнага факультэта Даніэль Бяляўскі, студэнты інжынерна-будаўнічага факультэта Яўген Васілеўскі і Максім Дарамейчык, студэнты фізіка-тэхнічнага факультэта Пётр Даўкшыс і Ігар Іскра, курсант ваеннага факультэта Павел Ляцяга.

Трэнер каманды - інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце спартыўнага клуба Вадзім Хільмановіч.