Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 28 Чэрвень 2022 11:17

У ГрДУ імя Янкі Купалы вызначылі куратара года

34638 2Вынікі конкурсу «Куратар года - 2022» падвялі ў Купалаўскім універсітэце 23 чэрвеня.

 

Агульнаўніверсітэцкі конкурс «Куратар года» праводзіцца штогод з мэтай удасканалення і актывізацыі дзейнасці куратараў навучальных груп у агульнай сістэме выхаваўчай працы ўніверсітэта.

1 месца заняла Наталля Зямлянская, старшы выкладчык кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, якая была ўдастоена звання "Куратар года-2022".

Прызёрам конкурсу, заняўшы 2 месца, стала Наталля Габец, старшы выкладчык кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта.

Сярод прызёраў з трэцім месцам - Алена Бэкман, дацэнт кафедры педагогікі і сацыяльнай работы педагагічнага факультэта.

Удзельнікі конкурсу паказалі новыя падыходы ў працы куратараў навучальных груп, абагульнілі і прадставілі свой досвед працы са студэнтамі, што кажа пра рост іх ролі ў выхаваўчым і адукацыйным працэсе ва ўніверсітэце.

Па рашэнні конкурснай камісіі пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.