Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 28 Чэрвень 2022 11:17

У ГрДУ імя Янкі Купалы вызначылі пераможцаў конкурсу відэаролікаў «Мой народ - мой гонар»

korpus letoУ Конкурсе бралі ўдзел студэнты ўніверсітэта, якія прадставілі на суд конкурснай камісіі 7 творчых работ. Мэта конкурсу - грамадзянска-патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне студэнцкай моладзі.

У намінацыі “Лепшы кароткаметражны фільм” перамог відэаролік факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму “Эліза Ажэшка. Легенды нараджаюцца ў Беларусі" (https://t.me/studengrsu/3295?single)

У намінацыі "Лепшы відэаблог" пераможцам стала творчая работа фізіка-тэхнічнага факультэта "Рэальны Гродна" (https://t.me/studengrsu/3297?single)

Па рашэнні аргкамітэта конкурсу спецыяльныя намінацыі атрымалі факультэт псіхалогіі з відэаролікам "Ніці гісторыі" (https://t.me/studengrsu/3294?single) і факультэт інавацыйных тэхналогій і машынабудавання - "Народ - гэта мы!" (https://t.me/studengrsu/3296?single).

Ініцыятарам конкурсу выступіла каардынацыйны студэнцкі савет універсітэта.

photo 2022 06 28 10 56 20

 

photo 2022 06 28 10 56 24