Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 27 Чэрвень 2022 16:23

У Купалаўскім універсітэце адбылася сустрэча выпускнікоў

photo 2022 06 27 15 43 5525 чэрвеня на базе факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму адбылася сустрэча выпускнікоў 1972 гісторыка-педагагічнага факультэта.

Адкрыла сустрэчу выкладчык кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі Наталля Казлоўская. Яна павітала прысутных, расказала пра жыццё і перспектыўныя планы развіцця ўніверсітэта, пра магчымы ўдзел выпускнікоў у іх рэалізацыі.

Гасцям была прадстаўлена выстава, прысвечаная іх году выпуску. Менавіта там выпускнікі, дзякуючы фатаграфіям і дакументам, змаглі ўзгадаць студэнцкія гады.

Студэнцкай Радай факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму была падрыхтавана святочная канцэртная праграма, у якой прынялі актыўны ўдзел выпускнікі і выкладчыкі кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі.

У рамках мерапрыемства працаваў адкрыты мікрафон, дзе госці падзяліліся цёплымі ўспамінамі аб гадах вучобы ва ўніверсітэце. Сваімі ўражаннямі падзялілася Дзяшук Лілія, выпускніца 1972 года гісторыка-педагагічнага факультэта:

–У нас усе гады вучобы былі вельмі цікавымі, таму што я вучылася не ў звычайным інстытуце, а ў педагагічным інстытуце, ды яшчэ і на гісторыка-педагагічным факультэце. Мы вывучалі прадметы, якія астатнім студэнтам падаваліся экзотыкай. Вельмі прыемна, што праз 50 гадоў універсітэт гасцінна сустракае сваіх выпускнікоў і дае магчымасць перадаць свой досвед моладзі. Бо ў год гістарычнай памяці, як ніколі важная пераемнасць пакаленняў.

Выпускнікам былі ўручаны памятныя падарункі ад рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы і пярвічнай арганізацыі БРСМ Купалаўскага ўніверсітэта.