Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 27 Чэрвень 2022 08:40

У рамках Тыдня моладзі Купалаўскім універсітэце прайшлі спаборніцтвы па мініфутболе, валейболе і баскетболе 3х3

photo 2022 06 24 14 48 56Спаборніцтвы прайшлі ў рамках Тыдня моладзі, які стартаваў 20 чэрвеня. Спартыўны дзень адбыўся пад дэвізам "Моладзь За спорт!".

Спаборніцтвы прайшлі на базе інтэрната па вуліцы Дубко нашага ўніверсітэта. Рабяты згулялі ў баскетбол 3х3, мініфутбол і валейбол. Усё выдатна правялі час і зарадзіліся пазітывам. Таксама ў рамках тыдня моладзі адбыўся адкрыты дыялог са старшынёй Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Мечыславам Гоеем пад назвай "З моладдзю на роўных".

У рамках святочнага тыдня таксама прайшлі экскурсія па Навукова-тэхналагічным парку ГрДУ імя Янкі Купалы для маладых вучоных і круглы стол "Шлях у навуку: ад ідэі да рэалізацыі". Важнай часткай Тыдня моладзі і студэнцтва сталі акцыя “Памяць” і аўтапрабег па спаленых фашыстамі вёсках.

На 24 чэрвеня запланавана працоўная акцыя "#За дело!", якая пройдзе ў Каложскім парку, а 25 чэрвеня купалаўцы адправяцца ў Гродзенскі абласны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю з акцыяй "Творым дабро разам". Завершыць тыдзень моладзі майстар-клас творчых калектываў ГрДУ імя Янкі Купалы, які пройдзе ў навучальным корпусе па вуліцы Леніна, 32.