Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 20 Чэрвень 2022 16:47

У Купалаўскім універсітэце прайшло размеркаванне аспірантаў

IMG 0336Напрамкі на працу атрымалі 10 аспірантаў трэцяга года дзённай бюджэтнай формы навучання.

Камісію па накіраванні на працу аспірантаў узначаліла рэктар універсітэта Ірына Кітурка. Удзел у пасяджэнні прынялі навуковыя кіраўнікі аспірантаў, якія прадставілі вынікі падрыхтоўкі дысертацыйных даследаванняў і меркаваныя тэрміны абароны дысертацый.

Па выніках работы камісіі 10 аспірантаў былі накіраваны на пасады педагагічных работнікаў у ГрДУ імя Янкі Купалы і ў іншыя арганізацыі горада Гродна, у тым ліку адзін аспірант быў накіраваны на працу на пасадзе інжынера па метралогіі Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Гродзенскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі". .

Рэктар павіншавала выпускнікоў з завяршальным этапам навучання ў аспірантуры, пажадала найхутчэйшага завяршэння падрыхтоўкі дысертацыйных даследаванняў і паспяховай абароны дысертацый.