Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 15 Ліпень 2022 16:12

XXXI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" запрашае купалаўцаў

З 14 па 17 ліпеня 2022 года адбудзецца XXXI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" (дадатковыя мерапрыемствы пройдуць 13 і 18 ліпеня).

Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" - найбуйнейшы ў Рэспубліцы Беларусь культурны форум, які аб'ядноўвае краіны і кантыненты.

Імкненне да духоўнага яднання народаў падкрэслівае дэвіз фестывалю "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення!"

Фестываль даўно перасягнуў межы славянскага свету. У Міжнародным фестывалі мастацтваў бралі ўдзел прадстаўнікі ўсіх пяці кантынентаў.

Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар" - "фестываль фестываляў", які стаў культурным брэндам Беларусі.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца ​​на сайце Дырэкцыі фестывалю: https://fest-sbv.by