Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 15 Чэрвень 2022 10:19

Праект «Зялёны» ўніверсітэт»

Праект “Зялёны” ўніверсітэт” рэалізуецца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце з 2021 года.

Мэта праекта - развіццё ў студэнцкай моладзі ўстойлівых матывацыйна-каштоўнасных арыентацый па прасоўванні ідэй усвядомленага спажывання рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Задачы праекта:

  • прапаганда аховы навакольнага асяроддзя і вырашэнне глабальных экалагічных праблем;
  • фарміраванне ў студэнцкай моладзі ўяўлення аб усвядомленым спажыванні рэсурсаў;
  • уцягванне студэнцкай моладзі ў актыўную валанцёрскую дзейнасць;
  • стымуляванне праектнай дзейнасці;
  • стварэнне ўмоў для сумеснай дзейнасці, абмену вопытам сярод студэнцкай моладзі ўніверсітэта;
  • прыцягненне ўвагі грамадскасці да экалагічных праблем, папулярызацыя клопату аб навакольным свеце, які садзейнічае ўстойліваму развіццю краіны.

Формы рэалізацыі праекта:

  • правядзенне майстар-класаў, трэнінгаў па прапагандзе экалагічных ініцыятыў;
  • арганізацыя масавых тэматычных мерапрыемстваў;
  • арганізацыя і правядзенне дабрачынных акцый, канцэртаў, флэш-мобаў, накіраваных на больш свядомае спажыванне рэсурсаў і ахову прыроды;
  • інфармацыйна-асветніцкая работа: правядзенне тэматычных лекцый, экскурсій, круглых сталоў, куратарскіх гадзін, кансультацый са спецыялістамі, распрацоўка інфармацыйных брашур, буклетаў.

Агульную каардынацыю праекта ажыццяўляе аддзел падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю - тэл. 39 72 09