Па выніках стажыроўкі былі асвоены новыя метады і тэхналогіі методыкі выкладання філалагічных дысцыплін у галіне развіцця маўленчай культуры ў вышэйшай школе: інтэрактыўныя тэхналогіі, метад праектаў, дыстанцыйнага навучання, тэхналогіі камунікатыўнага навучання іншамоўнай культуры.
Выкладчык азнаёмілася з асаблівасцямі арганізацыі адукацыйнага працэсу ў Ерэванскім дзяржаўным універсітэце, прааналізавала навучальна-метадычную дакументацыю факультэта рускай філалогіі. Таксама Зоя Сідаровіч атрымала каштоўныя кансультацыі і вывучыла вопыт работы загадчыка кафедры рускага мовазнаўства, тыпалогіі і тэорыі камунікацыі, доктара філалагічных навук, прафесара Ліліт Бруцян - аднаго з вядучых філолагаў Арменіі ў галіне міжкультурнай камунікацыі, філасофіі мовы, тэорыі маўленчых актаў, а таксама тэорыі аргументацыі невербальнай семіётыкі і гендэралогіі.
Акрамя таго, плённа прайшлі сустрэчы з дэканам Паўлам Балаянам і прафесарска-выкладчыцкім складам факультэта рускай філалогіі.
Таксама на высокім узроўні адбылася сустрэча з дырэктарам Іджэванскага філіяла Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта Анушаванам Макаранам. Бакі абмеркавалі перспектывы далейшага развіцця міжнароднага супрацоўніцтва, удзел у навучальным працэсе, нетрадыцыйныя формы правядзення экзаменаў і залікаў, праектную дзейнасць студэнтаў і магістрантаў, інтэрактыўныя формы навучання.
Стажыроўка садзейнічае пашырэнню навуковых кантактаў, зацікаўленасці і развіццю далейшага міжнароднага супрацоўніцтва паміж Арменіяй і Беларуссю.