Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 03 Чэрвень 2022 16:57

У Гродзенскай вобласці для ўдзелу ў ЦТ зарэгістравана 5195 абітурыентаў

ct 20221 чэрвеня ў Рэспубліцы Беларусь завяршылася рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні. У Гродзенскай вобласці пунктамі рэгістрацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання былі вызначаны ГрДУ імя Янкі Купалы, Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, Ваўкавыскі і Лідскі каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы.

Усяго ў Гродзенскай вобласці для ўдзелу ў ЦТ зарэгістравана 5 195 абітурыентаў (у 2021 годзе - 5 111) для выканання 17 885 тэстаў па чатырнаццаці прадметах (у 2021 годзе - 17 406).

Найбольш запатрабаванымі прадметамі ЦТ для абітурыентаў традыцыйна сталі руская і беларуская мовы, матэматыка, англійская мова.

У 2022 годзе цэнтралізаванае тэсціраванне пачынаецца 14 чэрвеня і працягнецца па 6 ліпеня.

Для абітурыентаў, якія зарэгістраваліся для праходжання ЦТ, але па ўважлівай прычыне не змогуць прыняць удзел у тэсціраванні ў асноўныя дні, прадугледжана перарэгістрацыя і здача ЦТ у рэзервовыя дні.

Больш падрабязная інфармацыя http://fdp.grsu.by/