Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 31 Май 2022 17:00

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца выстава дзіцячага малюнка "Вясёлка творчасці"

1 чэрвеня ў корпусе факультэта мастацтваў і дызайну па вуліцы Дзяржынскага, 28 у 12.00 адкрыецца гарадская выстава-конкурс дзіцячага малюнка "Вясёлка творчасці". Выстава арганізавана з мэтай падтрымкі таленавітых дзяцей, стварэння ўмоў для іх творчага і інтэлектуальнага развіцця і прымеркавана да Дня аховы дзяцей.

У экспазіцыі размесцяцца творчыя работы навучэнцаў ДУА "Гімназія № 5 г. Гродна" і ДУА "Сярэдняя школа № 16 г. Гродна". У конкурсе “Вясёлка творчасці” прымуць удзел дзеці ад 6 да 12 гадоў. На выставе будуць прадстаўлены работы, выкананыя пад кіраўніцтвам педагогаў у розных тэхніках: акварэль, гуаш, каляровыя алоўкі, змешаная тэхніка.

Вынікі конкурсу падвядзе камісія на чале з загадчыкам кафедры выяўленчага мастацтва Анатолем Бурчыкам. У склад журы ўключаны студэнты 3 курса спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка» Дзіяна Забароўская, Кацярына Забароўская, Лізавета Людвікевіч, Лізавета Васілевіч.

На адкрыцці выставы будуць уручаны дыпломы пераможцам конкурсу "Вясёлка творчасці".

 

радуга