Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 31 Май 2022 16:35

УВАГА! Ужо заўтра заканчваецца рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне

ct 20221 чэрвеня заканчваецца рэгістрацыя абітурыентаў, якія жадаюць прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне па вучэбных прадметах у 2022 годзе.

Для абітурыентаў праз сетку Інтэрнэт  доступ да электроннай формы падачы заявы для ўдзелу ў ЦТ арганізаваны ў перыяд з 9.00 2 мая па 12.00 1 чэрвеня.

Магчымасць правесці аплату за прыём і афармленне дакументаў захоўваецца да 23.59 гадзін 1 чэрвеня.

Атрымаць пропускі неабходна асабіста не пазней за 1 чэрвеня 2022 года ў пункце рэгістрацыі, маючы пры сабе дакумент які сведчыць асобу.