Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 30 Май 2022 16:32

Купалаўцы ў ліку прызёраў Рэспубліканскай універсіяды - 2021 па стральбе кулявой

З 25 па 27 мая праходзіў апошні від Рэспубліканскай універсіяды - 2021 па стральбе кулявой. Зборная каманда ўніверсітэта заняла другое месца, саступіўшы камандзе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

У асабістых спаборніцтвах студэнтка 1 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Вікторыя Кічко стала другой у практыкаванні з пнеўматычнага пісталета, а студэнтка 1 курса факультэта фізічнай культуры Лізавета Цыдзік - трэцяй у практыкаванні з пнеўматычнай вінтоўкі.

Трэнер-прадстаўнік каманды інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце Марына Ясене.

Віншуем рабят з паспяховым выступам!