Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 30 Май 2022 16:32

Купалаўцы бяруць удзел у рэспубліканскім круглым стале «На карысць людзям, на карысць Айчыны. Студэнцкія ініцыятывы, праекты, рэсурсы»

photo 2022 05 30 13 46 20Сёння ў рамках рэалізацыі Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой запланавана правядзенне круглага стала “На карысць людзям, на карысць Айчыны. Студэнцкія ініцыятывы, праекты, рэсурсы».

У падзеі прымаюць удзел Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, студэнцкі актыў устаноў вышэйшай адукацыі.

У рамках круглага стала арганізавана выстава-прэзентацыя сацыяльных праектаў па супрацоўніцтве з Беларускай Праваслаўнай Царквой, у якой прымаюць удзел і купалаўцы. Нашу экспазіцыю наведалі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін і Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец.

У рамках выставы купалаўцы прадставілі відэафільм аб супрацоўніцтве ГрДУ імя Янкі Купалы з Гродзенскай Епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы, а таксама праекты "Віртуальная Каложа" і "Праваслаўны вэб-квест для дзяцей". Часткай выстаўкі стала і друкаваная прадукцыя: кнігі выкладчыкаў універсітэта, буклеты, дыпломы, праграмы сумесных мерапрыемстваў, магістарскія дысертацыі, дыпломныя і курсавыя работы.