Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 27 Май 2022 16:33

Купалаўцы прывезлі амаль два дзясяткі ўзнагарод з фестывалю «АРТ-вакацыі-2022»

photo 2022 05 25 22 34 49Падведзены вынікі Рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі "АРТ-вакацыі-2022". Наш універсітэт сабраў найбольшую колькасць узнагарод за гісторыю свайго ўдзелу!

Дыпломамі першай ступені былі ўзнагароджаны наступныя ўдзельнікі.

Калектыў сучаснай харэаграфіі "Stu-dance" (мастацкі кіраўнік Духаніна Дзіяна Уладзіміраўна) у намінацыі "Харэаграфічныя студэнцкія творчыя праекты".

"Народны" клуб славянскіх адзінаборстваў "Арыдан" (мастацкі кіраўнік Адамаў Уладзімір Анатольевіч) і студыя гутарковага жанру "Канферанс" (мастацкі кіраўнік Рукша Маргарыта Алегаўна) у намінацыі "Музычны тэатр" за перфоманс "Давыд Гарадзенскі - магутны воін".

Студыя эстрадных спеваў “Уні-song” (мастацкі кіраўнік Стэльмах Алена Валер'еўна) у намінацыі “Тэатр песні” за кампазіцыю “Шчаслівасць”.

Акадэмічны хор ГрДУ імя Я.Купалы (мастацкі кіраўнік Казімірчык Ганна Юр'еўна) у намінацыі "Камерны хор".

Тэатр моды "Уні-АРТ" (мастацкі кіраўнік Куроўская Віялета Андрэеўна, аўтар дызайнерскай калекцыі "Авангард" выпускніца факультэта мастацтваў і дызайну Кузняцова Паліна) у намінацыі "Тэатр моды".

Лукашэвіч Арына, салістка студыі эстрадных спеваў «Уні-song», у намінацыі «Аўтар выканаўца вакальнага твора».

Ванчук Вольга, салістка студыі эстрадных спеваў «Уні-song», у намінацыі «Саліст-вакаліст народнага кірунку».

Герасімава Кацярына і Сяргееў Арцём, удзельнікі калектыву сучаснай харэаграфіі "Stu-dance", у намінацыі "Сучасная харэаграфія".

Студыя размоўнага жанру “Канферанс” у намінацыі “Тэатр мініяцюр” за фальклорную інсцэніроўку “Вечарынка”.

Студыя эстрадных спеваў «Уні-song» у намінацыі «Група сучасных музычных стыляў» за кампазіцыю «Твой ход».

Дыпломаў другой ступені былі ўдастоены трое канкурсантаў.

"Народны" аркестр рускіх народных інструментаў (мастацкі кіраўнік Зайцава Ганна Уладзіміраўна) у намінацыі "Ансамбль народнай музыкі".

Калектыў сучаснай харэаграфіі "Break" (мастацкі кіраўнік Кізер Юрый Мікалаевіч) у намінацыі "Група сучаснай харэаграфіі".

Праект «Міс і Містар універсітэт 2022» (мастацкі кіраўнік Гіга Яна Іосіфаўна) у намінацыі «Музычны тэатр».

Дыпломы трэцяй ступені атрымалі наступныя ўдзельнікі.

Амельчанка Ульяна, салістка студыі эстрадных спеваў «Уні-song», у намінацыі «Саліст-вакаліст эстраднага кірунку».

Рамановіч Іван, удзельнік студыя размоўнага жанру “Канферанс”, у намінацыі “Канферанс”.

Дыпломам за актыўны ўдзел у рэспубліканскім праекце ўзнагароджаны калектыў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Дыпломам за шматгадовую эфектыўную дзейнасць па мастацка-эстэтычным выхаванні і стварэнні ўмоў для развіцця творчага патэнцыялу моладзі была ўзнагароджана Стэльмах Алена Валер'еўна.

Арганізатарамі Рэспубліканскага фестывалю з'яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі "Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі" Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Рэспубліканскі фестываль "АРТ-вакацыі - 2022", які аб'яднаў усе вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны, прайшоў пад дэвізам: "ЧАС НОВЫХ ТРАДЫЦЫЙ - У ТВОРЧАСЦІ МОЛАДЗІ".