Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 27 Май 2022 13:50

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы ўдастоены стыпендый Беларускага фонду міру

fond miraШтогод таленавітую і адораную моладзь Гродзеншчыны ўзнагароджваюць стыпендыяй Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд міру".

Сёлета высокай узнагароды ўдастоены студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Лізавета Дазорцава і студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Аляксандр Сілівончык.

Лізавета Дазорцава прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці факультэта і ўніверсітэта. Дзяўчына ўзнагароджана дыпломам лаўрэата I ступені II Міжнароднага конкурсу медыяпраектаў "Студэнцкая моладзь у сучасным свеце" ў намінацыі "Інтэрнэт-праект", дыпломам I ступені конкурсу метадычных распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў, дыпломам I ступені II Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу "Медыясфера-202" "Фотапраект (профі)", дыпломам I ступені конкурсу PR-праектаў "PR-PROFILE" у рамках XXI Міжнароднага маладзёжнага кангрэса рэкламы і сувязей з грамадскасцю "Медыя PROFILE" і іншымі дыпломамі. У 2021 годзе Лізавета Дазорцава - пераможца ўніверсітэцкага этапу рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года - 2021". Занесена на дошку гонару факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

Аляксандр Сілівончык з'яўляецца намеснікам старшыні студэнцкай рады ўніверсітэта, старшынёй студэнцкага савета факультэта, членам савета факультэта. Аказвае садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні ўрачыстых цырымоній адкрыцця і закрыцця спартыўных спаборніцтваў, дабрачынных мерапрыемстваў і творчых конкурсаў. Студэнт рэгулярна займаецца спортам, прапагандуючы здаровы лад жыцця. Прынімае ўдзел у спартыўных спаборніцтвах. У складзе каманды заняў: 1 месца ў Спартакіядзе Гродна «Арыентаванне спартыўнае», 1 месца ў Спартакіядзе Гродна «Лёгкаатлетычны крос», 2 месца ў Спартакіядзе Гродна «Лёгкаатлетычны крос», 2 месца ў Разведатлоне памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў Гродна .