Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 26 Май 2022 16:06

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы бліскуча выступілі на Рэспубліканскай універсіядзе-2021 па баскетболе

photo 2022 05 26 13 28 28Рэспубліканская ўніверсіяда-2021 па баскетболе 3х3 сярод жаночых і мужчынскіх каманд прайшла ў Мінску 24-25 мая.

Зборныя каманды Купалаўскага ўніверсітэта паказалі цудоўны вынік: жаночая каманда заняла I месца з 21 каманды, а мужчынская каманда - II месца з 32 каманд. І калі перамога жаночай каманды была чаканай, то перамога мужчынскі - сапраўдны сюрпрыз!

Спецыяльнага прыза Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту "За талент" была ўдастоена студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры Ульяна Скіба.