Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 23 Май 2022 13:23

Прафесар ГрДУ імя Янкі Купалы выступіў з дакладам на міжнароднай канферэнцыі

34061 1У V міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Праблемы ўзаемадзеяння публічнага і прыватнага права пры рэгуляванні эканамічных адносін", арганізаванай Уральскім дзяржаўным эканамічным універсітэтам, прынялі ўдзел прадстаўнікі пяці краін. Сярод дакладчыкаў быў загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу ГрДУ імя Янкі Купалы, доктар юрыдычных навук, прафесар Ігар Мартыненка.

У час пленарнага пасяджэння Ігар Мартыненка расказаў аб эфектыўнасці спалучэння грамадзянска-прававых і публічна-прававых сродкаў супрацьдзеяння рэабілітацыі нацызму. Даклад прадстаўніка Купалаўскага ўніверсітэта выклікаў вялікую цікавасць, так суправаджаўся прэзентацыяй аб юрыдычнай абароне гістарычнай памяці, статыстычнымі дадзенымі і прыкладамі правапарушэнняў у галіне супрацьдзеяння рэабілітацыі нацызму, навуковымі высновамі аб матывах іх учынення і практычнымі рэкамендацыямі па прымяненні і ўдасканаленні заканадаўства ў гэтай сферы з улікам вопыту Рэспублікі Беларусь і іншых краін.

У рамках канферэнцыі была арганізавана работа трох секцый: "Праблемы абароны і развіцця канкурэнцыі: дэкартэлізацыя эканомікі і супрацьдзеянне антыканкурэнтным практыкам", "Актуальныя пытанні грамадзянска-прававога рэгулявання эканамічных адносін", "Канстытуцыйна-прававыя аспекты ўзаемадзеяння асобы, грамадства і дзяржавы ў эканамічнай сферы".