Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 19 Май 2022 15:26

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца сустрэча з расійскім журналістам-міжнароднікам Галінай Сапожнікавай

jLM8ckijdLclF2WIgSfVDM285TDHRbcc4GEZ1 TDKEJbc0lBOXcRbA i LDf9XhdohyYiuzeРасійскі журналіст Галіна Сапожнікава – госць Міжнароднага журналісцкага клуба «Майстэрня BY-RU», пасяджэнне якога пройдзе на пляцоўцы Купалаўскага ўніверсітэта 23 мая.

Тэма сустрэчы, у якой прыме ўдзел студэнцкая моладзь, выкладчыкі ўніверсітэта, прадстаўнікі СМІ і грамадскіх арганізацый, – “Журналістыка мужчынская і жаночая: за кім з нас будучыня”.

Беларускае таварыства "Веды" сумесна з Міжнародным медыяклубам "Фармат А-3", супольнасцю журналістаў і блогераў Беларусі і Расіі "Друзья-Сябры" рэалізуюць праект "Міжнародны журналісцкі клуб "Майстэрня BY-RU"".

Сустрэчы з беларускімі і расійскімі медыяперсонамі рэгулярна праходзяць на пляцоўках Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, ліцэя № 1 горада Баранавічы. Мэта праекта - павышаць медыяпісьменнасць моладзі, знаёміць з трэндамі медыясферы, пашыраць прафесійныя веды і ўменні.