Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 18 Май 2022 13:01

Далучайцеся да фестывалю летніх відаў спорту!

festival sportaУ будучы чацвер, 19 мая, адбудзецца фестываль летніх відаў спорту «Купалаўцы за здаровы лад жыцця»! Фестываль летніх відаў спорту ў ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе ўжо чацвёрты раз і аб'яднае выкладчыкаў і супрацоўнікаў факультэтаў і структурных падраздзяленняў, а таксама каледжаў Купалаўскага ўніверсітэта.

 

Па традыцыі свята пачнецца ўрачыстым шэсцем каманд факультэтаў і каледжаў. Фестываль праводзіцца для папулярызацыі здаровага ладу жыцця, далучэння навучэнцаў і работнікаў да рэгулярных фізічных заняткаў. Але і чаго таіць, фестываль, несумненна, узнімае настрой, зараджае пазітывам, яшчэ больш гуртуе купалаўскую сям'ю.

Спартыўнае таксама адбудзецца 19 мая на спартыўнай базе факультэта фізічнай культуры ў 15.00. У праграме спаборніцтваў драйвовая размінка, майстар-клас па скандынаўскай хадзьбе, турнір па шашках, дартс, удзельнікі будуць круціць хула-хуп, паспаборнічаюць у валейбольным і футбольным конкурсах, згуляюць у бочы. Таксама ў праграме здача нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплекса Рэспублікі Беларусь.

Прыходзьце паўдзельнічаць і пахварэць за сяброў!