Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 14 Студзень 2016 09:42

Прадстаўнікі юрыдычнага факультэта і Гродзенскай рэгіянальнай мытні сустрэліся з бацькамі і школьнікамі прававых і мытных класаў СШ № 13 г. Гродна

2 copyУ сярэдняй школе № 13 г. Гродна адбылася сустрэча кіраўніцтва ўстановы, прадстаўнікоў юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы і начальніка аддзела кадраў Гродзенскай рэгіянальнай мытні Алены Аляксандраўны Кавалеўскай з бацькамі і школьнікамі 10-х і 11-х прававых і мытных класаў.

Дырэктар СШ № 13 г. Гродна, дэпутат Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Лілія Вацлаваўна Кір'як, звяртаючыся да аўдыторыі, падкрэсліла значнасць супрацоўніцтва з купалаўскай ВНУ і адзначыла, што ўстанова па выніках уступнай кампаніі 2015 года стала школай-партнёрам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Дэкан юрыдычнага факультэта Святлана Ягораўна Чабуранава распавяла аб новай спецыяльнасці «Мытная справа», асаблівасці падрыхтоўкі юрыстаў у ГрДУ імя Янкі Купалы і актыўным удзеле практыкаў у навучанні будучых юрыстаў. Выпускнік юрыдычнага факультэта 1994 года, які прысцтнічаў у зале, супрацоўнік пракуратуры, бацька вучаніцы 11 прававога класа Дар'і Ліхадай адзначыў якасную падрыхтоўку спецыялістаў на юрыдычным факультэце нашай ВНУ і распавёў аб асабістых поспехах у прафесійнай самарэалізацыі.

Начальнік аддзела кадраў Гродзенскай рэгіянальнай мытні Алена Аляксандраўна Кавалеўская прадставіла асноўныя напрамкі мытнай дзейнасці і адзначыла асаблівасці службы ў мытных органах.

У канцы сустрэчы школьнікі і бацькі задалі пытанні, якія іх цікавілі. Эфектыўнасць падобнага фармату сустрэч кіраўніцтва школы, прадстаўнікоў універсітэта і арганізацый-заказчыкаў кадраў з будучымі абітурыентамі несумнеўная.

З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.