Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 14 Студзень 2016 09:42

На ваенным факультэце прайшоў турнір сярод асабовага саставу па дартсе

pravila dartsУ перыяд з 7 па 31 снежня 2015 года на ваенным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў турнір па дартсе.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел зборныя каманды кіравання ваеннага факультэта, батальёна курсантаў, кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых, тылавой кафедры і агульнавайсковай кафедры.

У асабістым першынстве чэмпіёнам ваеннага факультэта стаў лабарант аддзялення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Аляксандр Барысавіч Радчанка, другое месца заняў старшы выкладчык - начальнік фізічнай падрыхтоўкі і спорту кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых падпалкоўнік Аляксандр Мікалаевіч Строк, трэцяе - начальнік ваеннага факультэта палкоўнік Лявонцій Юр'евіч Паўлаў.

У камандным першынстве месцы размеркаваліся наступным чынам:

першае месца заняла зборная каманда кіравання ваеннага факультэта;

другое месца заняла зборная каманда кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых;

трэцяе месца заняла зборная каманда батальёна курсантаў.

З усімі навінамі ваеннага факультэта можна азнаёміцца тут.