Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 13 Май 2022 15:44

Навучэнцы Ваўкавыскага каледжа сталі прызёрамі лёгкаатлетычных спаборніцтваў

oblcross1Каманда Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы стала прызёрам абласных лёгкаатлетычных спаборніцтваў сярод навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

У мнагабор'і ваўкавычане ўзялі «бронзу», а ў лёгкаатлетычным кросе сталі другімі. Па выніках спаборніцтваў Вікторыя Безукладнікава, навучэнка групы 6-21, патрапіла ў склад зборнай Гродзенскай вобласці.

Віншуем прызёраў спаборніцтваў і жадаем далейшых перамог! А Вікторыі дастойна выступіць на Рэспубліканскіх спаборніцтвах у складзе зборнай каманды Гродзенскай вобласці.