Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 12 Май 2022 15:20

Купалаўцаў запрашаюць прыняць удзел у праекце "Дарогамі Перамогі"

dorogami pobedyГрДУ імя Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у тэатралізаваным конкурсе ваенна-патрыятычных песень і вершаў "Вялікай Перамозе прысвячаецца…" у рамках праекта "Дарогамі Перамогі".

Праект "Дарогамі Перамогі" прымеркаваны да святкавання ў Беларусі 77-годдзя Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Асноўная яго мэта - выхаванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці, развіццё духоўнага, інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу асобы.

Прыняць удзел у конкурсе ваенна-патрыятычных песень і вершаў "Вялікай Перамозе прысвячаецца…" могуць навучэнцы і работнікі ўніверсітэта і каледжаў як індывідуальна, так і калектыўна.

Конкурс пройдзе ў некалькіх намінацыях: удзельнікі павінны будуць выканаць на сцэне адзін твор ваеннай тэматыкі ў выглядзе вакальнага нумара, прачытання вершаў, інструментальнага нумара ці тэатральнай пастаноўкі. Падчас конкурсных выступленняў журы будзе ацэньваць узровень выканальніцкага майстэрства, артыстызм і арыгінальнасць, сцэнічную вобраз ўдзельнікаў.

Заяўкі прымаюцца да 15 мая па электроннай пошце: csi@grsu.by

Падрабязней – у Палажэнні.

Конкурс адбудзецца 17 мая ў 18.00 у актавай зале навучальнага корпуса № 5 (вул.Леніна, 32).