Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 06 Студзень 2016 11:00

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца сустрэча кіраўніцтва ВНУ з прадстаўнікамі Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы

У сераду, 6 студзеня 2016 года, адбудзецца сустрэча рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Андрэя Дзмітрыевіча Караля з прадстаўнікамі Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы - архіепіскапам Гродзенскім і Ваўкавыскім Арцеміем, настаяцелем Свята-Барыса-Глебскай Каложскай Царквы пратаірэем Аляксандрам Балоннікавым, настаяцелем Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора пратаірэем Георгіем Роем.

У межах сустрэчы плануецца падпісанне праграмы супрацоўніцтва паміж ГрДУ імя Янкі Купалы і Гродзенскай епархіяй Беларускай праваслаўнай Царквы.

Пасля сустрэчы, у 15.00, у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы пройдзе малебен аб здароўі ўніверсантаў.