Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 11 Май 2022 14:53

На рэктараце ўшаноўвалі купалаўцаў

IMG 7834Па добрай традыцыі на рэктараце ўшаноўвалі супрацоўнікаў універсітэта, якія дасягнулі высокіх вынікаў у працоўнай дзейнасці.

 

Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за добрасумленную плённую працу і высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці былі ўзнагароджаны спецыяліст 1 катэгорыі дэканата факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Алена Бондарава, спецыяліст 1 катэгорыі вучэбна-метадычнага кабінета фізіка-тэхнічнага факультэта Светлана Бацько, старшы інспектар па кадрах ІПКіПК Людміла Грынько, старшы выкладчык кафедры батанікі факультэта біялогіі і экалогіі Людміла Кавалеўская, вядучы спецыяліст дэкана педагагічнага факультэта Наталля Касько, спецыяліст 1 катэгорыі дэкана факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Алена Пярвукевіч.

Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за добрасумленную плённую працу і высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці былі ўзнагароджаны вядучы спецыяліст аддзела аналітычнага, метадычнага і арганізацыйнага забеспячэння ідэалагічнай і выхаваўчай работы Валянціна Борка, загадчык сектара турыстычнай і канцэртнай дзейнасці «Рэгіянальны цэнтр турызму Анжаліка Леговіч.

Таксама калектыву прадставілі новага старшыню пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў універсітэта. Ім стала Марта Калеснік.