Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 10 Май 2022 12:10

Купалаўцы навялі парадак на магіле ветэрана Вялікай Айчыннай вайны

IMG 2253 2Прадстаўнікі валанцёрскага атрада "Надзея", выкладчыкі факультэта эканомікі і кіравання сумесна з членамі пярвічнай арганізацыі Купалаўскага ўніверсітэта ГА "Беларускі саюз жанчын" правялі валанцёрскую акцыю "У будучыню - з гістарычным мінулым". Актывісты прывялі ў парадак месца пахавання ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Квеска Алены Аўгусцінаўны, размешчаныя на могілках па вуліцы Антонава.

Дэкан факультэта эканомікі і кіравання, старшыня пярвічнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Марына Карпіцкая яшчэ раз нагадала студэнтам пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, расказала біяграфію Алены Аўгусцінаўны, а таксама пра тых, хто пахаваны на гэтых могілках.

- Гісторыя жыцця Алены Аўгусцінаўны Квеска павінна стаць для нас прыкладам грамадзянскага і патрыятычнага выхавання. Дзейны патрыятызм спрыяе разуменню адказнасці кожнага з нас за той мірны час, у які мы жывем, - адзначыла Марына Карпіцкая.

Нарадзілася Алена Аўгусцінаўна Квеска 03.07.1916 года ў горадзе Гродна. Інтэлігентная, адукаваная і высакародная, Алена Аўгусцінаўна была сапраўдным прыкладам для сваіх вучняў. У свае 25 гадоў яна не разважаючы пайшла на фронт і працягвала настаўнічаць у партызанскім атрадзе.

Пасля ваенных падзей Алена Квеска шмат хварэла, аднак працягвала сваю педагагічную дзейнасць. Яна заўсёды адрознівалася бадзёрасцю духу, аптымізмам і старалася быць у страі. На жаль, памерла Алена Аўгусцінаўна Квеска зусім маладая і была пахавана на старых гарадскіх могілках па вуліцы Антонава.

Героі, чые імёны высечаны на абелісках і помніках, у сэрцах людзей будуць жыць вечна. Захоўваючы нашу гістарычную памяць, мы будуем паспяховую мірную будучыню. І гэтая наша галоўная падзяка.