Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 13 Студзень 2016 10:42

У Музеі гісторыі ГрДУ імя Янкі Купалы адкрылася выстава лялек

12889 3Сёння, 12 студзеня 2016 года, напярэдадні дня Пасхальнага Хрышчэння Гасподняга ў Музеі гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта адкрылася традыцыйная выстава. У гэтым годзе ў сценах ВНУ можна ўбачыць лялькі гродзенскай рамесніцы Галіны Жамчужнікавай.

Ацаніць аўтарскія працы прыйшлі студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта, а таксама гараджане.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся дырэктар Музея гісторыі Уладзімір Міхайлавіч Сытых, які адзначыў, што ў купалаўскім універсітэце ўпершыню адкрываецца выстава лялек: «Сённяшняя выстава - гэта дэманстрацыя мастацтва і таленту, які не трэба хаваць, а трэба паказваць».

Перад удзельнікамі выставы выступіла рамесніца Галіна Жамчужнікава: «Усе лялькі ўнікальныя. Некаторыя з іх зроблены па фота гродзенцаў, некаторыя - гэта героі казак і Жыхары Гродна, якіх я заўважыла ў нашым горадзе. Хачу сказаць, што гэта мастацтва даступна кожнаму: любы можа навучыцца рабіць такіх лялек».

Убачыць аўтарскія працы можна да 31 студзеня 2016 года ў Музеі гісторыі ГрДУ імя Янкі Купалы па вул. Ажэшкі, 22, аўд. 214. Выстава адкрыта з панядзелка па пятніцу з 9.30 да 16.00.