Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 04 Май 2022 08:44

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе алімпіяда па фізіцы

olimpiada fizikaДа ўдзелу запрашаюцца студэнты інжынерна-будаўнічага факультэта, факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, факультэта матэматыкі і інфарматыкі, фізіка-тэхнічнага факультэта, факультэта эканомікі і кіравання.

 

Алімпіяда пройдзе ў два этапы. Адборачны адбудзецца з 4 па 12 мая, а фінальны - пройдзе 16 мая на базе фізіка-тэхнічнага факультэта па адрасе: вуліца Урублеўскага, 33, аўдыторыя 204. Пачатак а 10:05.

Для ўдзелу ў інтэлектуальным спаборніцтве неабходна зарэгістравацца, запоўніўшы форму ўдзельніка да 01.05.2022. Спасылку і для рэгістрацыі і больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.

Усе пытанні па працэдуры рэгістрацыі і ўдзелу ў алімпіядзе можна задаць, па тэлефоне (+375297841915 Валько Наталля Георгіеўна, 8 (0152) 398653 Бацько Святлана Уладзіміраўна).