Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 04 Май 2022 10:47

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе рэспубліканскі грамадзянска-патрыятычны марафон "Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!"

У гэтым годзе да марафону далучацца каманды ўстаноў вышэйшай адукацыі, устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі нашай краіны.

Падзея будзе праходзіць у два этапы.

З 17 сакавіка па 5 красавіка адбыўся завочны этап, а з 4 па 6 мая – вочны, на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.