Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 27 Красавік 2022 10:47

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе фестываль "Фізіка вакол нас"

fizika festФестываль арганізаваны фізіка-тэхнічным факультэтам і пройдзе 30 красавіка. У яго рамках адбудзецца X навукова-практычная канферэнцыя «Фізіка вакол нас» і 6-ы этап Кубка па адукацыйнай робататэхніцы «Рабатурнір».

У рамках мерапрыемства госці змогуць атрымаць прафарыентацыйныя кансультацыі па спецыяльнасцях фізіка-тэхнічнага факультэта ад вядучых выкладчыкаў факультэта. Будуць прадстаўлены самыя запатрабаваныя спецыяльнасці вышэйшай адукацыі: "Прамысловыя робаты і робататэхнічныя комплексы" (інжынер-электрамеханік), "Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый" (інжынер-энергетык), "Інфармацыйна-вымяральная тэхніка" (інжынер-электронік), "Кампутарная фізіка" фізік-праграміст) і "Фізіка (навукова-педагагічная дзейнасць)".

Фестываль пройдзе на базе Навукова-тэхналагічнага парка ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе: Гродна, вуліца Гаспадарчая, 23/4-1, пачатак а 10.00.