Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 25 Красавік 2022 11:02

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе семінар для выкладчыкаў

IMAGE 2022 04 25 105510Навуковая бібліятэка Купалаўскага ўніверсітэта правядзе 4 і 6 мая цыкл заняткаў адукацыйнага семінара для вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы “Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі. Модуль 2».

Семінар накіраваны на ўдасканаленне навуковай камунікацыі па сродках электронных сэрвісаў і бібліятэчных інфармацыйных рэсурсаў, а таксама на павышэнне публікацыйнай актыўнасці і рэйтынгу, як вучоных, так і ўніверсітэта.

У праграме семінара будуць разгледжаны наступныя пытанні: складанне бібліяграфічнага апісання дакументаў, бібліяграфічныя індэксы і ідэнтыфікатары, навукаметрычныя і паўнатэкставыя базы даных, як знайсці вучэбныя і навуковыя выданні з дапамогай інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі. Таксама размова пойдзе аб правілах навуковага цытавання і правамернага запазычання ў навуковых тэкстах.

Па выніках адукацыйнага семінара ўдзельнікі, якія наведалі ўсе заняткі, атрымаюць сертыфікаты.

Расклад і спасылку для рэгістрацыі можна знайсці  ТУТ.