Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 20 Красавік 2022 15:14

У ГрДУ імя Янкі Купалы адкрыты тэставы доступ да базы даных Academic Reference на платформе CNKI

ARЗ 18 красавіка па 17 чэрвеня 2022 года чытачам навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы адкрыты тэставы доступ да базы даных Academic Reference на платформе CNKI. Доступ дзейнічае толькі ў лакальнай сетцы ўніверсітэта.

Кітайскі электронны рэсурс Academic Reference з'яўляецца ўніверсальнай англамоўнай платформай, прысвечанай навуковым выданням Кітая і арыентаванай на актуальныя акадэмічныя распрацоўкі ва ўсіх асноўных сферах даследаванняў.

Academic Reference змяшчае звыш 13 000 000 бібліяграфічных апісанняў і больш за 1 200 000 поўных тэкстаў часопісных артыкулаў, дысертацый, кніг, штогоднікаў, матэрыялаў канферэнцый.

Навучальнае відэа па платформе (на англійскай мове).