Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 20 Красавік 2022 11:38

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца XXII міжнародная навуковая канферэнцыі "Узаемадзеянне прававых сістэм сучаснасці ў мэтах устойлівага развіцця грамадства"

logotip2Канферэнцыя адбудзецца 22 красавіка на юрыдычным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы. Пленарнае пасяджэнне канферэнцыі пройдзе на базе Навукова-тэхналагічнага парка.

Рабочыя мовы канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў: беларуская, руская, англійская. Удзел у навуковай падзеі можна будзе прыняць як анлайн, так і афлайн, а таксама завочна.

Па выніках работы канферэнцыі будзе выдадзены зборнік навуковых артыкулаў "Узаемадзеянне прававых сістэм сучаснасці ў мэтах устойлівага развіцця грамадства".

Больш падрабязную інфармацыю аб канферэнцыі можна знайсці ў інфармацыйным лісце (для студэнтаў юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы; для студэнтаў замежных устаноў вышэйшай адукацыі і ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь).