Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 19 Красавік 2022 16:19

Купалаўцы паказалі выдатныя вынікі на спаборніцтвах па тайландскім боксе ў фінале Рэспубліканскай універсіяды - 2021

photo 2022 04 19 14 27 39Рэспубліканская ўніверсіяда праводзіцца згодна з каляндарным планам спартыўных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў, які зацвярджаецца ва ўстаноўленым парадку загадам Міністэрства спорту і турызму і загадам Міністэрства адукацыі. На мінулым тыдні ў рамках універсіяды прайшлі спаборніцтвы па тайландскім боксе.

Студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры Андрэй Крычун заваяваў "золата" ў вагавай катэгорыі да 63,5 кг. Курсант 1 курса ваеннага факультэта Ілля Васілька таксама ўзяў "золата", але ў вагавай катэгорыі да 71 кг.

У вагавай катэгорыі да 60 кг студэнт 4 курса факультэта біялогіі і экалогіі Бердзімамет Бердымедаў узяў «бронзу». У студэнта 1 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Уладзіслава Аўсяніка таксама ганаровае трэцяе месца, але ў вагавай катэгорыі да 81 кг.

Рэспубліканская ўніверсіяда з'яўляецца стартавай пляцоўкай у спорт высокіх дасягненняў. Многія студэнты, якія маюць досвед спартовых выступаў на рэспубліканскай універсіядзе, становяцца патэнцыйнымі кандыдатамі на ўдзел у міжнародных спаборніцтвах сярод студэнтаў.