Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 18 Красавік 2022 12:04

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе форум «FIKIT_SCIENCE»

fikit sciens19-20 красавіка на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму пройдзе IV Студэнцкі навуковы форум "FIKIT_SCIENCE".

У рамках навуковай падзеі адбудзецца студэнцкая навуковая канферэнцыя, дзе будуць прадстаўлены навуковыя даклады больш як 150 навучэнцаў сярэдніх школ Гродна, студэнтаў, магістрантаў розных курсаў і спецыяльнасцей Купалаўскага ўніверсітэта і іншых ВНУ Рэспублікі Беларусь.

Праблемнае поле канферэнцыі ахоплівае:

- актуальныя пытанні гісторыі Беларусі і міжнародных адносін;

- сучасныя праблемы захавання і развіцця гістарычнай памяці беларускага народа;

- актуальныя напрамкі сацыялагічных даследаванняў;

- медыякультура і медыяадукацыя, журналістыка, рэклама і сувязі з грамадскасцю;

- актуальныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця індустрыі турызму і гасціннасці, лінгвістыкі і міжкультурнай камунікацыі.

Студэнцкае навуковае таварыства факультэта прадставіць праекты студэнцкіх навуковых гурткоў, а члены студэнцкага самакіравання правядуць віктарыну “Мой народ – мой гонар”, прысвечаную Году гістарычнай памяці.

Урачыстае адкрыццё студэнцкага навуковага форуму адбудзецца а 10-й гадзіне ў навучальным корпусе па вуліцы Кастрычніцкая,5, аўдыторыя 110.