Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 18 Красавік 2022 09:02

Купалаўцы далучыліся да рэспубліканскай акцыі "Тыдзень лесу" (ДАДАДЗЕНА ВІДЭА)

IMG 0402"Тыдзень лесу" праходзіць па ўсёй краіне з 9 па 16 красавіка. Гэтымі днямі неабыякавыя грамадзяне далучаюцца да папаўнення ляснога фонду. Купалаўцы не сталі выключэннем, і адправіліся высаджваць сеянцы на тэрыторыі Індурскага лясніцтва.

Перш, чым прыступіць да пасадак, кіраўніцтва ўніверсітэта, дэканы факультэтаў, выкладчыкі і студэнты ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай ля брацкай магілы ў аграгарадку Індура. Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка адзначыла, што вельмі важна захоўваць памяць аб гераічным мінулым нашых продкаў і шанаваць памяць аб іх. Усе прысутныя ўшанавалі памяць воінаў хвілінай маўчання.

Пасля завяршэння акцыі памяці загінуўшых у гады Вялікай айчыннай вайны купалаўцы адправіліся высаджваць сеянцы на тэрыторыі Індурскага лясніцтва. Спачатку ўдзельнікам акцыі патлумачылі тэхналогію пасадкі і ўзброілі інвентаром - спецыяльнай лапатай, якая называецца «меч», і маленькімі дрэўцамі.

Праца ішла бойка і пазітыўна. Удзел у акцыі пакінуў шмат станоўчых эмоцый. Удзельнікі адзначылі, што прыемна ўсведамляць, што праз нейкі час тут вырасце лес пасаджаны купалаўцамі.