Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 14 Красавік 2022 13:48

Названы даты цэнтралізаванага тэсціравання

ct 2022Цэнтралізаванае тэсціраванне стартуе 14 чэрвеня, паведамляецца на сайце pravo.by. 29 сакавіка Міністэрствам адукацыі прынята пастанова № 58 "Аб правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2022 годзе".

Дакументам вызначаны графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання

14 чэрвеня - беларуская мова;

16 і 17 чэрвеня - руская мова;

19 чэрвеня - грамадазнаўства;

21 і 22 чэрвеня - матэматыка;

24 чэрвеня - біялогія;

26 чэрвеня – замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская);

28 чэрвеня - хімія;

30 чэрвеня - фізіка;

2 ліпеня - гісторыя Беларусі;

4 ліпеня - геаграфія;

6 ліпеня - сусветная гісторыя (найноўшы час).

Вызначаны таксама рэзервовыя дні правядзення ЦТ:

12 і 14 ліпеня - па беларускай і рускай мовах;

12 і 16 ліпеня - па астатніх прадметах.

Дакументам устаноўлены пералік устаноў адукацыі ў кожнай з абласцей і горадзе Мінску, вызначаных пунктамі правядзення ЦТ і пунктамі рэгістрацыі для яе праходжання.

Час працы пунктаў рэгістрацыі для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання - з 9.00 да 19.00 (у суботнія дні (14, 28 мая) - з 9.00 да 18.00).

Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні - з 2 па 7 ліпеня (у суботу 2 ліпеня - з 9.00 да 18.00).

Час пачатку ЦТ у асноўныя і рэзервовыя дні - 11.00.

База даных абітурыентаў фарміруецца з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы "Агульнарэспубліканскі банк даных удзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання".