Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 12 Красавік 2022 16:54

Купалаўцы сталі прызёрамі Адкрытага чэмпіёна Рэспублікі Беларусь па паўэрліфтынгу

photo 2022 04 08 08 08 28З 30 сакавіка па 3 красавіка ў Мінску праходзіў Адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па паўэрліфтынгу, на якім у камандных спаборніцтвах выступіла ўніверсітэцкая зборная, заняўшы ў агульным заліку трэцяе месца. У яе склад уваходзілі студэнты факультэта фізічнай культуры Алег Кіюць і Вікторыя Гулер, студэнт факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Аляксей Талкун і студэнт інжынерна-будаўнічага факультэта Павел Грысюк.

У індывідуальных выступах нашы рабяты таксама выдатна сябе паказалі. Студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Алег Кіюць заняў першае месца ў трохбор'і ў вагавай катэгорыі да 83 кг. Студэнт 4 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Аляксей Талкун заняў трэцяе месца ў трохбор'і ў вагавай катэгорыі да 74 кг. У студэнткі 3 курса факультэта фізічнай культуры Вікторыі Гулер "серабро" ў трохбор'і ў вагавай катэгорыі да 53 кг.

Асобна варта адзначыць, што Вікторыя Гулер выканала нарматыў майстра спорту Рэспублікі Беларусь, а Павел Грысюк - кандыдата ў майстры спорту Рэспублікі Беларусь.

Падрыхтаваў каманду да такога паспяховага выступлення дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін Сяргей Кесель.